Вы тут

Беларусы праспявалі хіт Віктара Цоя "Перамен!" па-беларуску

Відэаролік падрыхтавала кампанія "Годна"

Беларусы праспявалі хіт Віктара Цоя "Перамен!" па-беларуску. Пераклад нядаўна зрабіў паэт Андрэй Хадановіч.

Відэаролік падрыхтавала грамадская кампанія "Годна". У запісе паўдзельнічалі Станіслаў Мытнік з AKUTE, Алесь Лютыч (:B:N:), Павел Гарадніцкі з РСП, Мікіта Мяцельскі (саксафон), Зміцер Шампанаў (Inomarki) ды іншыя.

"Перамен!" Цоя сёлета часта гучала на пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты альтэрнатыўных кандыдатаў, а таксама на ланцугах салідарнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.