Беларусы патрацілі на набыццё аўтамабіляў за мяжой каля 1 млрд долараў

Беларусы патрацілі на набыццё аўтамабіляў за мяжой каля 1 млрд долараў

Беларусы патрацілі ў 2015 годзе на набыццё новых і былых ва ўжыванні аўтамабіляў за мяжой каля 1 млрд долараў. 90% з іх купілі ў Расіі. Такія лічбы назвала Беларуская аўтамабільная асацыяцыя, якая аб'ядноўвае дылераў і імпарцёраў аўтамабіляў.

У самой Беларусі аўтадылеры павялічылі продаж новых аўтамабіляў на 6% — да 26 190 адзінак. Аднак гэта тлумачыцца не ростам плацежаздольнасці насельніцтва, а найперш падзеннем коштаў.

Што тычыцца сегмента новых машын, то іх за год у Беларусі было зарэгістравана каля 50 тысяч. Амаль палова іх была ўвезена з Расіі ў сувязі з няроўнымі ўмовамі на рынку ў двух краінах, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі