Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі, вяртаюцца дадому

Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі, вяртаюцца дадому

Беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, вырашылі вяртацца дадому і плануюць вылецець у Беларусь 3 ліпеня, павеламляе МЗС у сваім Твітэры. Паводле ведамства, 22 чалавекі пасля абследавання і аказання медычнай дапамогі былі выпісаныя з лякарні. Заўтра хоча вылецець 21 чалавек. Тры чалавекі застаюцца ў лякарні, адзін з іх перанёс паспяховую аперацыю.

Здарэнне адбылося 1 ліпеня на перавале Гамборы, на трасе, якая звязвае Тбілісі з горадам Тэлаві — там перакуліўся аўтобус, які вёз беларускіх турыстаў. Грузінскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула за сабой нанясенне цяжкай або меней цяжкай шкоды здароўю або значную страту.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі