Беларусы нясуць кветкі да пасольства Ізраіля ў Мінску
![У выніку абстрэлаў у Ізраілі загінула больш за 600 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/image_2023-10-08_15-38-34.png.webp?itok=50Y2ljCy)
У выніку абстрэлаў у Ізраілі загінула больш за 600 чалавек / @motolkohelp
Беларусы нясуць кветкі да пасольства Ізраіля ў Мінску. Пра гэта паведамляе тг-канал "МотолькоПомоги".
Сёння стала вядома, што ў выніку абстрэлаў Ашкелона пацярпелі двое беларусаў. Маці і сын зараз шпіталізаваны.
На гэты момант вядома, што ў выніку абстрэлаў у Ізраілі загінула больш за 600 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.