Беларусы напалі на памежніка, які перашкаджаў запускаць дрон

Тры гродзенцы напалі на памежніка

Тры гродзенцы напалі на памежніка / прэс-служба Памежнага камітэта

Гродзенскія памежнікі разам з са спецбатальёнам ДАІ "Дэльта" і АМАПам затрымалі трох мужчын, якія напалі на памежніка.

Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, інцыдэнт адбыўся 10 лютага. Памежнік падчас парверкі аператыўнай інфармацыі выявіў у памежнай зоне траіх невядомых. Мужчыны спрабавалі запусціць дрон "для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці" — верагодна, яны былі кантрабандыстамі.

Памежнік перашкодзіў ім, і мужчыны на яго напалі. Потым яны ўцяклі на аўтамабілі з месца здарэння.

Асобы нападнікаў выявілі. І 14 лютага двух з іх затрымалі на трасе М-6. Потым у вёсцы Васілевічы Гродзенскага раёна памежнікі знайшлі і трэцяга падазраванага.

На мужчын пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Аднаго з затрыманых змясцілі ў СІЗА турмы №1 Гродна, двое застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі