Беларусы і расіяне прапусцяць зімовую юнацкую Алімпіяду ў Паўднёвай Карэі

У Паўднёвай Карэі юных атлетаў з РБ і РФ не будзе

У Паўднёвай Карэі юных атлетаў з РБ і РФ не будзе / pixabay.com

Беларусы і расіяне прапусцяць зімовую юнацкую Алімпіяду, якая ў студзені-лютым пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Пра тое, што нейтральных спартсменаў на ёй не будзе, заявілі ТАСС у Міжнародным алімпійскім камітэце.

Кваліфікацыйны перыяд на спаборніцтвы завяршыўся ў снежні 2023-га. Юныя атлеты з Беларусі і РФ, якія маюць нейтральны статус, адбор не прайшлі.

Зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні стартуюць 19 студзея. На іх будзе разыграны 81 камплект узнагарод. У праграму ўваходзяць хакей, фігурнае катанне, лыжныя гонкі, біятлон, канькабежны спорт, кёрлінг, фрыстайл, гарналыжны спорт, бабслей, скелетон, санны спорт, сноўборд, скачкі на лыжах з трампліна, лыжнае дваябор'е і шорт-трэк.

Беларусы і расіяне прапусцяць зімовую юнацкую Алімпіяду ў Паўднёвай Карэі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі