Вы тут

Беларусы добра ставяцца да Расіі і лічаць яе пагрозай цэласнасці сваёй тэрыторыі

Акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй / Еўрарадыё

43 працэнта беларусаў лічаць, што Расія — гэта найбольшая пагроза тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Пры гэтым 86 працэнтаў грамадзян нашай краіны ставяцца да Расіі добра. Такія высновы зроблены падчас апытання польскага Цэнтра ўсходазнаўства.

Апытанне было праведзенае ў канцы лістапада — пачатку снежня. У ім паўдзельнічала тысяча чалавек — гэта рэпрэзэнтатыўная выбарка. 

А вось пра што атрымалася даведацца:

Як ставяцца беларусы да Аляксандра Лукашэнкі?

адмоўна — 33,4%

станоўча — 27,2%

хутчэй станоўча — 13,6%

хутчэй адмоўна — 12,3%

Некаторыя не ведаюць ці не вызначыліся.

Выходзіць, што агулам адмоўна і хутчэй адмоўна да Лукашэнкі ставіцца — 45,7 працэнта грамадзян, агулам станоўнча і хутчэй станоўча — 40,8 працэнта.

Пры гэтым да Лукашэнкі беларусы ставяцца менш станоўча, чым да іншых лідэраў. 

Агулам станоўча і хутчэй станоўча беларусы ставяцца да лідэраў дзяржаў:

Уладзімір Пуцін — 60,2%

Ангела Меркель — 57,4%

Уладзімір Зяленскі — 48,1%

Анджэй Дуда — 42,3%

Агулам станоўча і хутчэй станоўча беларусы ставяцца да краін:

Расія — 86,7%

Германія — 78,5%

Польшча — 73,5%

Украіна — 70,5%

Літва — 66,9%

Кітай — 54%

ЗША — 59%

Агулам станоўча і хутчэй станоўча беларусы ставяцца да палітычных структураў:

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі — 70,9%

Еўрапейскі саюз — 62,1%

NATO — 23,2%

Агулам станоўча і хутчэй станоўча беларусы ставяцца да паглыблення інтэграцыі з Расіяй — 54,4%.

Ці нясе палітыка гэтых дзяржаў пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь?

Адказы “так” і “хутчэй так”:

Расія — 42,8%

Літва — 20,7%

Польшча — 20,7%

Украіна — 12,4%

На якія гістарычныя традыцыі павінна абапірацца Беларусь?

ВКЛ — 39,7%

СССР — 28%

БНР — 16,2%

не ведаю, няма адказу — 14,5%

Полацкае княства — 8,8%

Рэч Паспалітая — 6,3%

іншае — 1,4%

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.