Беларусы арганізавалі ў Беластоку акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі
![У акцыі паўдзельнічала больш за 20 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/21_1.jpg.webp?itok=sdECjuZJ)
У акцыі паўдзельнічала больш за 20 чалавек / t.me/viasna96/
Беларусы арганізавалі ў Беластоку акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. У ёй паўдзельнічала больш з два дзясяткі чалавек. На гарадскім пляжы Дайліды яны разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, трымалі ў руках партрэты палітычных зняволенных, у тым ліку Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, музыкаў гурта Tor Band.
Некалькі чалавек традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе "ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні знаходзяцца ў зняволенні".
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.