Вы тут

Беларускія памежнікі заявілі, што палякі абстралялі пункт пропуску Пясчатка

На мяжы / кадр з відэа

Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што польскія сілавікі абстралялі беларускі пункт пропуску Пясчатка.

Паводле прэс-служба Памежнага камітэта, інцыдэнт адбыўся ў ноч з 10 на 11 красавіка. "Падчас праверкі тэрыторыі беларускім пагранічным нарадам знойдзеныя пашкоджанні сцен пагранічных модуляў, а таксама металічныя шарыкі", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў Памежным камітэце заяўляюць, што палякі спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі.

Памежны камітэт апублікаваў відэа. На ім — пяць чалавек у вайскоай форме на пункце пропуску з ліхтарыкамі. Адзін з іх стрэліў з прадмета, падобнага да рагаткі, у бок прапускнога пункта. Знакаў адрознення на відэа не бачна і не зразумела, на якім памежным пункце ўсё адбываецца. 

Раней польскія памежнікі неаднаразова вінавацілі беларускіх калег, што тыя слепяць іх са страбаскопаў і закідваюць камянямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.