Беларускую вакцыну супраць COVID-19 плануюць зарэгістраваць да канца года

Прататып беларускай вакцыны гатовы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускую вакцыну супраць COVID-19 плануюць зарэгістраваць ужо ў снежні, расказала начальніца аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Маргарыта Досіна ў эфіры СТВ. Прэпарат распрацаваны і ўжо "апрабаваны на эксперыментальных жывёлах".

"Папярэднія вынікі паказалі, што ён абсалютна бяспечны, а галоўнае эфектыўны", — кажа Досіна.

Ужо сёлета павінны быць выпушчаныя некалькі доследна-прамысловых партый, пачнуцца даклінічныя даследаванні. "Пасля таго як эфектыўнасць прэпарата будзе даказаная, пачнуцца клінічныя даследаванні. Плануецца, што ў снежні мы выйдзем на рэгістрацыю дадзенага прэпарата", — распавяла спецыяліст.

Цяпер беларусаў прышчапляюць супраць COVID-19 пераважна расійскімі прэпаратамі Спутнік-лайт і Гам-КАВІД-Вак. Кітайскую вакцыну выкарыстоўваюць для вакцынацыі дзяцей, падлеткаў, цяжарных жанчын і якія гадуюць грудзьмі, а таксама тых, у каго ёсць супрацьпаказанні да ўвядзення іншых вакцын. Кубінскую вакцыну Soberana Plus, якая таксама ёсць у Беларусі, выкарыстоўваюць як бустар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.