З прычыны распаўсюджвання новага падварыянту каранавіруса Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя прапануе зноў увесці нашэнне масак у грамадскім транспарце. Краінам варта рэкамендаваць падарожнікам на далёкамагістральных рэйсах насіць маскі, лічаць у СААЗ. Пра гэта піша Reuters.
У ЗША апошні субварыянт COVID-19 зараз хутка распаўсюджваецца. У Еўропе XBB.1.5 знойдзены ў невялікай колькасці, але яна расце. Паводле прадстаўнікоў СААЗ, XBB.1.5 — найбольш перадаваны субварыянт амікрону, выяўлены на сённяшні дзень. Яны таксама кажуць, што існыя вакцыны працягваюць абараняць ад цяжкіх сімптомаў, шпіталізацыі і смерці.