Вы тут

Беларускую міліцыю чакае перайменаванне ў паліцыю?

Святлана Хілько / @nau_belarus

Да Народнага антыкрызіснага кіравання, апазіцыйнай структуры, якую ачольвае Павел Латушка, далучылася Святлана Хілько. Яна стала кіраўніцай праекта рэфармавання МУС Беларусі. Як паведамляе тэлеграм-канал @nau_belarus, Хілько раней служыла ў МУС, Следчым камітэце, з'яўляецца капітанам юстыцыі. Скончыла Акадэмію МУС Беларусі, магістр юрыдычных навук. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы працуе ў прыватным сектары. Цяпер яна — інжынер па тэставанні праграмнага забеспячэння беспілотных аўтамабіляў у кампаніі Zoox Inc.

На сваёй старонцы ў Facebook Святлана Хілько ўжо згадвае пра "новую сістэму паліцыі". Гэта значыць, што пасля змены ўлады міліцыя можа быць перайменаваная. Раней гэта было зроблена ў Расіі і ва Украіне.

facebook.com/SKhilko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.