Ціханоўская ініцыявала запуск "Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў"

Ціханоўская ініцыявала запуск "Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў"

Святлана Ціханоўская ініцыявала запуск "Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў". Праект створаны Народным антыкрызісным кіраваннем і камандай былых сілавікоў. Гэта "адзіны архіў даных злачынцаў і доказаў злачынстваў". Мяркуецца, што ў будучыні ён будзе выкарыстаны беларускімі судовымі органамі і "міжнароднымі прававымі арганізацыямі" для вынясення прысудаў і падрыхтоўкі крымінальных спраў. Архіў таксама "з'яўляецца крыніцай звестак для перадачы інфармацыі ў Інтэрпол (праз Міжнародную ўніверсальную юрысдыкцыю), АБСЕ, Савет Еўропы".

"Беспакаранасць не будзе доўжыцца вечна,піша Ціханоўская. — Ніхто не пазбавіць голасу сотні тысяч чалавек, якія жадаюць справядлівасці. Няма такой сілы, якая можа прымусіць людзей проста забыць усё, што адбылося".

Асобы, пра чые злачынствы ўдасца сабраць матэрыялы, могуць ужо ў бліжэйшы час патрапіць пад санкцыі.

Святлана Ціханоўская звярнулася да сілавікоў. Паводле яе слоў, "Адзіная кнігі рэгістрацыі злачынстваў" — "гэта апошні шанец для тых, хто альбо быў сведкам злачынстваў калег, альбо іх вымушаным саўдзельнікам". Яны могуць спадзявацца на змякчэнне пакарання, калі дадуць паказанні. "Але толькі калі ваш калега не заявіць пра вас раней, чым вы пра яго", — падкрэслівае Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі