Беларуску, якую шукалі па лініі Інтэрполу, затрымалі ў мінскім аэрапорце

Беларуску, якую шукалі па лініі Інтэрполу, затрымалі ў мінскім аэрапорце

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымалі грамадзянку Беларусі, якая знаходзіцца ў вышуку па СНД за незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой. Беларуску затрымалі 7 красавіка, інфармуе сайт Памежнага камітэта

Жанчына прыбыла авіярэйсам "Ларнака — Мінск" і праходзіла памежны кантроль. Падчас праверкі і выявілася, што яе шукаюць праваахоўнікі. Затрыманую перадалі супрацоўнікам Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрполу ў Беларусі.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, перад гэтым жанчыну экстрадавалі з Кіпра. Яе падазраюць у тым, што яна вербавала жанчын для заняткаў прастытуцыяй за мяжой. Паводле звестак праваахоўнікаў, кандыдаткам абяцалі, што яны будуць займацца танцамі. 

У Беларусі жанчыне пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі