Беларуску Вікторыю Азаранку назвалі... балгаркай (фота)

Беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранку назвалі... балгаркай. Тэлеканал "Еўраспорт" трансляваў матч 1/8 фінала адкрытага чэмпіянату Аўстраліі паміж ёй і Дамінікай Цыбулкавай са Славакіі. Побач з прозвішчам Азаранкі быў змешчаны сцяг Балгарыі. "Прессбол" адзначае, што на Australian Open гэта ўжо другі такі кур'ёзны выпадак з беларускай. У матчы з амерыканкай Слоан Сцівенс Азаранку таксама назвалі балгаркай.

Нагадаем, Вікторыя Азаранка прайграла Дамініцы Цыбулкавай са Славакіі (2:6, 6:3, 3:6) і скончыла выступ на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі