Беларускія зоркі выступілі ў Варшаве з канцэртам (фотарэпартаж)

17 снежня ў Зале кангрэсовай ў Палацы навукі і культуры – адной з самых вялікіх у Польшчы канцэртных пляцовак – выступілі беларускія і польскія спевакі. Калядны канцэрт зладзіў тэлеканал ОНТ. На імпрэзу ў асноўным былі запрошаныя палякі ды беларусы з Бельска, Беластоку, Гайнаўкі, Сямятыч, а таксама дыпламаты.

Кожнаму прысутнаму дасталося па беларускім ды польскім дзяржаўным сцяжку. Аднак некаторыя гледачы рабілі з двух польскіх – адзін бел-чырвона-белы сцяжок. Тых, хто падчас канцэрту расцягнуў вялікі бел-чырвона-белы сцяг, ахова папрасіла прыбраць сімволіку, спаслаўшыся на тое, што арганізатары супраць, бо гэта не палітычная акцыя. Відаць, забыліся, што самі кожнаму прысутнаму раздалі сцяжкі.

Музыка на канцэрце была фанаграмная, але некаторыя выступоўцы далі зразумець, што спяваюць самі. Так, Ірына Дарафеева праспявала знакамітую польскую песню “Wsiąść do pociągu” часткова без акампаніменту, ёй дапамагала зала.

У канцэрце ўдзельнічалі гурт “Сябры”, “Песняры”, Пётр Ялфімаў, Ірына Дарафеева, Галіна Шышкова, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, Георгій Калдун ды іншыя выканаўцы. Яны праспявалі знакамітыя беларускія ды польскія песні.































































Фота Віталіны Грахоўскай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі