Вы тут

Беларускія журналісты выдалі кнігу пра падзеі на Данбасе

"Беларускі Данбас" Ільяша і Андрэевай

Журналісты тэлеканала “Белсат” Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш выдалі кнігу пра ўплыў Беларусі на канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны. Гэта вялікае расследаванне пра беларусаў, якія паехалі на вайну, ролю беларускіх спецслужбаў і асабіста Аляксандра Лукашэнкі ў канфлікце. Тут і гісторыі байцоў з абодвух бакоў фронту, і хронілі нелегальнага гандлю дзяржаўных прадпрыемстваў з “ЛНР” і “ДНР”, і развагі пра палітычную кан’юнктуру апошніх гадоў і інфармацыйную стратэгію беларускіх уладаў.

“Мэта кнігі ў тым ліку — развянчаць міфы вакол ролі Беларусі ў гэтай вайне. Напрыклад, некаторыя ўпэўненыя, што беларускія спецслужбы аднолькава пераследвалі і нашых грамадзянаў, якія ваявалі на баку Украіны, і прарасійскіх баевікоў, — распавядае Ігар Ільяш. — Аднак я асабіста сустракаўся ў Беларусі з баевікамі, і нават пасля інтэрв’ю іх не чапалі ні МУС, ні КДБ. Больш за тое, ім на радзіме выдавалі новыя дакументы”.

Папяровы варыянт рыхтуецца да выдання, а электронны ўжо можна набыць на сайце выдавецтва “Фоліа”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.