Беларускія юніёркі ўзялі золата ў групавых практыкаваннях з 5 мячамі (фота)

У Мінску працягваецца XXXI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Зранку 3 траўня юніёрская зборная Беларусі стала чэмпіёнам Еўропы ў групавых практыкаваннях з пяццю мячамі, перадае БЕЛТА.

У фінале групавых практыкаванняў выступілі восем камандаў. Першае месца дасталося беларускай зборнай у складзе Карыны Ярмоленка, Аліны Гарноська, Маргарыты Авадзінскай, Анастасіі Рыбаковай, Ганны Швайбы і Аляксандры Саладухі (16,7333). Срэбраныя ўзнагароды атрымалі расіянкі (16,600). На трэцім месцы апынулася юніёрская зборная Балгарыі (16,166).

Сёння адбудуцца яшчэ фінальныя спаборніцтвы ў асобных відах у жанчын. Гімнасткі выступяць у практыкаваннях з абручом і з мячом, а затым з булавамі і са стужкай.

Цырымонія закрыцця спаборніцтваў прызначаная на 16.20. А ў 19.30 пройдзе гала-паказ "Шоу зорак сусветнай гімнастыкі".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі