Беларускія ВНУ пачнуць рыхтаваць піяршчыкаў для Мінабароны

Фота Еўрарадыё, Раман Пратасевіч
Фота Еўрарадыё, Раман Пратасевіч

Ваенныя факультэты БДУ, ВДУ і ГрДУ пачнуць рыхтаваць афіцэраў для беларускай арміі па новай спецыяльнасці — "Арганізацыя сувязі з грамадскасцю". Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" расказалі ў прэс-службе Мінабароны.

Ваенна-ўліковая спецыяльнасць (код 808800) уключаная ў абноўлены пералік спецыяльнасцяў для навучання па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або ваенных факультэтах устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі. Яна зацверджаная пастановай Мінабароны 11 мая 2019 года. Дакумент набыў моц 1 чэрвеня.

Інфармацыі пра тое, калі ВНУ пачнуць ажыццяўляць набор студэнтаў на новую спецыяльнасць, пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі