Беларускія ўлады разумеюць неабходнасць працы над "хатнім заданнем" ЕС

Беларусь гатовая рабіць канкрэтныя крокі, накіраваныя на паляпшэнне адносінаў з ЕС і чакае адэкватных дзеянняў з боку Еўрасаюза. Такую заяву зрабіў падчас сустрэчы ў Мінску з намеснікам генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі па знешніх сувязях Х'ю Мінгарэлі віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў. "Беларускі бок усведамляе неабходнасць працы над так званым хатнім заданнем, акрэсленым у дыялогу з ЕС, але разлічвае на адэкватныя дзеянні ЕС", - заявіў Кабякоў.

Х'ю Мінгарэлі заявіў, што ЕС ініцыюе супрацоўніцтва з Беларуссю "ў трох новых галінах: рэгуляванне якасці прадуктаў і стандарты, узаемадзеянне фінансавых інстытутаў і ў галіне сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі". Ён падкрэсліў, што яго візіт з'яўляецца "працягам тых рашэнняў, якія былі прынятыя Саветам міністраў замежных спраў ЕС у кастрычніку.

Інтэрфакс 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі