Беларускія ўлады гатовыя зрабіць тры крокі ў бок Бруселя

Так званая неафіцыйная стратэгія Еўрасаюза адносна Беларусі з 12 рэкамендацыямі была ў вуснай форме скарочана да пяці. Мінск на яе адказаў сваёй неафіцыйнай стратэгіяй. У пісьмовым выглядзе беларускія ўлады канкрэтызавалі тры вусныя абяцанні, зрабіўшы чарговы крок насустрач. Дзвюхстаронкавы дакумент быў накіраваны ў еўраструктуры 19 лістапада.
Так, Мінск пацвердзіў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць з БДІПЧ АБСЕ рэкамендацыі па паляпшэнні выбарчага кодэкса Беларусі.

Акрамя таго, недзяржаўныя газеты "Народная воля" і "Наша ніва" атрымаюць магчымасць выдавацца на тэрыторыі краіны і будуць уключаныя ў дзяржсістэмы падпіскі і распаўсюджвання.

І апошнім пунктам зазначаецца, што 24 лістапада ў Мінску пройдзе сумесны круглы стол Міністэрства інфармацыі і АБСЕ, прысвечаны пытанням заканадаўчага рэгулявання дзейнасці інтэрнет-СМІ. Вынікі гэтага семінара "будуць прынятыя да ўвагі пры ўнясенні наступных паляпшэнняў у заканадаўства і яго правапрымяненне".

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што "ў найбліжэйшы час Беларусь зробіць дадатковыя крокі насустрач чаканням еўрапейскіх партнёраў".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі