Беларускія штангісты адзначаць “золата” згодна з “рускім звычаем”

Беларускія штангісты заваявалі на Алімпіядзе тры медалі: па адным кожнай пробы. Сапраўдным фурорам стаў выступ барысаўчаніна Андрэя Арамнава, які пабіў адразу тры сусветныя рэкорды: у штуршку, рыўку і па суме дзвюх спроб. Адразу пасля выступу беларуса Еўрарадыё датэлефанавалася ў Пекін да галоўнага трэнера нашай зборнай па цяжкай атлетыцы Аляксандра Ганчарова.
Аляксандр Ганчароў: “Які можа быць настрой пасля таго як выступіў апошні наш штангіст, да таго ж заваяваў залаты алімпійскі медаль і прывёз у скарбонку тры сусветныя рэкорды: у рыўку, штуршку і па суме дваябор’я, выйграў з адрывам у 13 кілаграмаў! Каманда выступіла цудоўна! Усе прозвішчы, якія называліся напярэдадні Гульняў на заваяванне алімпійскіх медалёў, выканалі свае заданні. Таму я магу сказаць, што каманда выступіла цудоўна! Я вельмі задаволены, што так атрымалася. Слоў няма! У такіх сітуацыях я заўсёды кажу: для гэтага трэба жыць!”

Аляксандр Ганчароў выказаў спадзяванне, што на радзіме каманду штангістаў сустрэнуць як сапраўдных нацыянальных герояў, а перамогу Арамнава пачнуць святкаваць ужо сёння.

“Думаю, мы адзначым гэта ўжо сёння, як належыць згодна з рускім звычаем. А ўвогуле я спадзяюся, што нас на радзіме будуць сустракаюць як нацыянальных герояў. Я не сумняваюся, што ўся краіна: і нашы заўзятары, і сябры, і сваякі чакаюць нас з нецярпеннем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі