Беларускія ратавальнікі дасталі з-пад завалаў у Турцыі 51 чалавека

Атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" вяртаецца дадому / t.me/mchs112by/3709
Атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" вяртаецца дадому / t.me/mchs112by/3709

Беларускія ратавальнікі дасталі з-пад завалаў у Турцыі 51 чалавек. З іх 6 засталіся жывыя.

Хтосьці праляжаў пад заваламі 4 дні, хтосьці — крыху менш за тыдзень, а былі і тыя, хто пратрымаўся больш за 8 дзён,паведамляе прэс-служба МНС.

Атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" прыбыў у горад Кахраманмараш, пацярпелы ад серыі землятрусаў, 8 лютага. 18 лютага атрад з 64 чалавек з кіналагічнай службай вярнуўся ў Беларусь.

Да раніцы 18 лютага вядома аб больш за 45 тысячах загінулых у выніку землятрусу ў Турцыі і Сірыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі