Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Гайдукова палітзняволеным

Праваабаронцы адзначаюць, што прысуд Гайдукова "з'яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным", паколькі ў значнай ступені меў на мэце "павышэнне ролі і значнасці КДБ у дзяржаве непрымальнымі ў дэмакратычным грамадстве метадамі". Аўтары заявы звяртаюць увагу на "парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах".



Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Андрэя Гайдукова, "адмены незаконна вынесенага прысуду і яго перагляду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва".



Цалкам тэкст заявы можна пабачыць тут.

Нагадаем, наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, якога ад пачатку абвінавачвалі ў здрадзе радзіме, 1 ліпеня асудзілі на 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму за “спробу ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве”.