Беларускія пратэстанты правялі масавую малітву

17 чэрвеня беларускія пратэстанты маліліся за змяненне дзейнага заканадаўства ў галіне свабоды сумлення і веравызнання. Як распавёў Еўрапейскаму радыё прэс-сакратар кампаніі "За свабоду сумлення", юрыст царквы “Новае жыццё” Сяргей Луканін, малітвы ў знак пратэсту супраць дзейнага заканадаўства праходзяць у больш чым 500 пратэстанцкіх цэрквах.

Луканін: "Гэту акцыю распачалі хрысціяне Веры Евангельскай. У склад гэтай аб’яднанай царквы ўваходзіць каля 500 цэркваў. Акрамя таго, да акцыі далучыліся таксама і іншыя аб’яднанні, напрыклад, наша аб’яднанне Хрысціян поўнага Евангелля".

Грамадская кампанія "За свабоду сумлення" стартавала ў Беларусі 22 красавіка.

Яе актвістамі сабрана ўжо больш за 20 тысяч подпісаў пад зваротам у Канстытуцыйны суд аб неабходнасці ўнясення змяненняў у закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі