Беларускія памежнікі спрабавалі ўзброіць мігрантаў — Памежная ахова Латвіі

Мяжа Латвіі / Delfi
Мяжа Латвіі / Delfi

Беларускія памежнікі спрабавалі ўзброіць нелегальных мігрантаў, якія перасякаюць мяжу Латвіі. Яны таксама ўгаворвалі мігрантаў "ажыццявіць агрэсію супраць латвійскіх памежнікаў", заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс. Яго словы прыводзіць lsm.lv.

Пуятс не прывёў ніякіх падрабязнасцяў. Толькі спаслаўся на "атрыманую інфармацыю".

Напружаная абстаноўка, паводле яго слоў, на латвійска–беларускай мяжы захоўваецца. У студзені латвійскія памежнікі зафіксавалі 344 спробы парушыць мяжу з тэрыторыі Беларусі, у лютым — 377, а ў сакавіку — 556. У Рызе не выключаюць, што колькасць спробаў парушыць мяжу павялічыцца пасля аднаўлення рэйсаў з Ірана ў Беларусь.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі