Беларускія памежнікі паказалі труп мігранта каля мяжы з Польшчай

На месцы, дзе быў знойдзены труп / vk.com/gpkgovby

Беларускія памежнікі паказалі труп мігранта каля мяжы з Польшчай. Ён ляжаў недалёка ад плота, узведзенага на мяжы. На мужчыне не было верхняга адзення. Побач знайшлі асабістыя рэчы замежніка.

Труп быў знойдзены ўвечары 2 кастрычніка. Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ падкрэслівае, што якраз у тым месцы ў плоце ёсць брамка. Гэта чарговы намёк, што польскія памежнікі маглі "падкінуць" труп на беларускі бок.

На месцы працуе следча-аператыўная група.

Гэта не першая смерць мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі ў Беларусі на мяжы з краінамі ЕС. Як вядома, Захад усклаў адказнасць за арганізацыю міграцыйнага крызісу на афіцыйны Мінск. Мігранты штодзённа спрабуюць нелегальна перайсці з Беларусі ў краіны ЕС. Беларускія памежнікі ім не перашкаджаюць, а, па сведчанні памежнікаў Польшчы, Літвы, нават дапамагаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.