Беларускія мытнікі знайшлі ў расіяніна корцікі са свастыкай і цясак (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ў расіяніна корцікі са свастыкай і цясак (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ў расіяніна два нямецкія корцікі са свастыкай і цясак. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце пропуску мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Мужчына ехаў у Польшчу на аўтамабілі Mercedes.

Падчас агляду салона сярод асабістых рэчаў грамадзяніна Расіі і знайшлі незадэклараваную халодную зброю. Эксперты засведчылі, што корцікі і цясак — вайсковыя ўзоры армейскай зброі 1934-1937 гадоў вытворчасці Германіі. Для вывазу іх праз мяжу неабходна мець дазваляльныя дакументы.

У адносінах расіяніна склалі адміністрацыйны пратакол. Лёс халоднай зброі вырашыць суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі