Беларускія мытнікі затрымалі вялікую партыю руж і кактусаў (фота)

Беларускія мытнікі ў пункце пропуску "Казловічы" на мяжы з Польшчай затрымалі буйную партыю гаршковых раслін. Іх везлі ў Беларусь з Венгрыі на аўтамабілі "Iveco".

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, высветлілася, што на 2800 гаршкоў руж і кактусаў няма адпаведных дакументаў. Іх кошт ацанілі на суму каля 150 мільёнаў рублёў. Адзначаецца, што атрымальнікам груза пазначана нейкая беларуская фірма.

Нагадаем, на мінулым тыні брэсцкія мытнікі затрымалі 1700 саджанцаў розных дэкаратыўных раслін, якія везлі з Бельгіі. Пры гэтым перавозчык парушыў патрабаванні мытнага заканадаўства.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі