Беларускія музыкі і фанаты зняліся ў сэлф-кліпе "Пятніца" гурта Без Білета

"Без Білета" прадстаўляюць новы кліп на песню "Пятніца" з альбома "Мора". Удзел у стварэнні інтэрнацыянальнага сэлф-відэа ўзялі шматлікія сябры і прыхільнікі гурта з 20 краін свету, а таксама калегі-музыкі і прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Рэжысёрам відэа і кансультантам акцёраў па здымцы выступіла Таня Кушнер, суаўтар песень і штатны кліпмэйкер "Без Білета".

14 лютага "Без Білета" выступяць у "Мінск-Арэне", дзе адсвяткуюць "Дзень Безбілетніка". Пасля асноўнага выступу гурта гледачоў чакае сюрпрыз — 40-хвілінны танцавальны сэт ад вядомага дыджэя. Віталь Артыст выступіць асістэнтам дыджэя.