Вы тут

Беларускія клубы даведаліся магчымых сапернікаў у 3-м раўндзе адбору еўракубка

Барысаўчане стартуюць у еўракубку 22 ліпеня / fcbate.by

Беларускія клубы даведаліся магчымых сапернікаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый. Калі салігорскі "Шахцёр" пройдзе ў 2-м раўндзе каманду "Фола" з Люксембурга, ён выходзіць на пару "Лінфілд" з Паўночнай Ірландыі — "Борац" з Босніі і Герцагавіны. БАТЭ ў выпадку праходжання батумскага "Дынама" выходзіць на пару "Петракуб" з Малдовы — "Сівасспор" з Турцыі.

Брэсцкае "Дынама" ці чэшская "Вікторыя" выходзяць у трэцім раўндзе на пару "Жальгірыс" (Літва) — "Нью-Сейнц" (Уэльс). "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) ці "Капенгаген" далей згуляюць з пераможцам пары "Лакаматыў" (Балгарыя) — "Славацка" (Чэхія).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.