Беларускія хакеісты з разгромным лікам выбылі з юніёрскага чэмпіянату свету

Беларускія хакеісты з разгромным лікам выбылі з юніёрскага чэмпіянату свету

Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) у чвэрцьфінале чэмпіянату свету ў Швецыі разгромна прайгралі расіянам — 0:6 (0:2, 0:3, 0:1). Такім чынам наша юніёрская зборная пакідае турнір.

На папярэднім этапе чэмпіянату беларускія хакеісты абыгралі спартоўцаў Чэхіі і Фінляндыі з аднолькавым лікам — 4: 3. Аднак потым удача адвярнулася ад іх, і зборная  прайграла канадцам (1:11) і швейцарцам (4:5, у авертайме).

Сапернікам расійскай каманды ў паўфінале будзе зборная ЗША.

Паўфінальныя сустрэчы пройдуць 27 красавіка. Фінальны матч і гульня за бронзу адбудцца 28 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі