Вы тут

Беларускія гандбалісты стартавалі на чэмпіянаце Еўропы з паражэння

Беларусы ў атацы / twitter.com/EHFEURO

14 студзеня беларускія гандбалісты стартавалі на чэмпіянаце Еўропы з паражэння немцам — 29:33 (18:17). Калі ў першым тайме беларусам удавалася весці ў ліку, дык у другой палове гульні немцы "прачнуліся". Яны вырваліся наперад і ўтрымалі перавагу да фінальнага свістка.

Зборная Беларусі трапіла ў групу D, яна гуляе ў Браціславе. 16 студзеня дружына Юрыя Шаўцова сустрэнецца з палякамі, 18 студзеня — з аўстрыйцамі. Прамыя пуцёўкі ў наступны этап атрымаюць дзве лепшыя зборныя групы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.