Беларускія гандбалісты перамаглі сербаў на чэмпіянаце Еўропы

Беларускія гандбалісты перамаглі сербаў на чэмпіянаце Еўропы

Перамогай закончыўся для беларускіх гандбалістаў апошні матч на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі.

24 студзеня наша зборная сустракалася са зборнай Сербіі і выйграла з лікам 32:27. З двума перамогамі на турніры (над Аўстраліяй і Сербіяй) нашы гандбалісты ўвайшлі ў дзясятку лепшых камандаў Еўропы.

У пятніцу, 26 студзеня, на турніры пройдуць паўфінальныя сустрэчы. А 28 студзеня — фінал і матч за трэцяе месца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі