Вы тут

Беларускія гандбалісты атрымалі чарговую перамогу ў кваліфікацыі Еўра-2022

Беларускія гандбалісты / handball.by

Беларускія гандбалісты атрымалі чарговую перамогу ў кваліфікацыі Еўра-2022. У сераду на "Чыжоўка-Арэне" дружына Юрыя Шаўцова абыграла зборную Італіі — 37:32 (18:14). На рахунку Мікіты Вайлупава 12 мячоў.

Дагэтуль у адборы беларуская зборная двойчы сустракалася з нарвежцамі: перамога з лікам 33:25 і паражэнне — 19:27. 13 сакавіка будзе гасцявы паядынак са зборнай Латвіі.

У групе лідзіруюць нарвежцы і беларусы — па 4 ачкі (пасля трох матчаў), Італія мае 2 ачкі (4), як і Латвія (2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.