Беларускія баскетбалісты абыгралі партугальцаў

Беларускія баскетбалісты абыгралі партугальцаў

Зборная Беларусі па баскетболе абыграла каманду Партугаліі — 72:56 (19:18, 15:11, 19:18, 19:9). Гэта яе другая перамога ў адборы на чэмпіянат свету 2023 года. Матч прайшоў у панядзелак у мінскім Палацы спорту. Найбольш выніковым у беларускай зборнай стаў Максім Салаш — 19 ачкоў.

У першым паядынку беларусы ў гасцях разграмілі зборную Кіпра — 97:41. Наша каманда мае 4 ачкі і лідыруе ў групе, Партугалія і Албанія маюць па 3 ачкі, Кіпр — 2. Наступны матч зборная Беларусі правядзе 26 лістапада дома з Албаніяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі