Вы тут

Баскетбалісты зборнай Беларусі ў гасцях разграмілі каманду Кіпра

Беларусы ў атацы / vk.com/belarusbasket

Баскетбалісты зборнай Беларусі ў перадкваліфікацыйным паядынку чэмпіянату свету 2023 года ў гасцях разграмілі каманду Кіпра — 97:41 (22:5, 19:13, 25:8, 31:15). Самым выніковым у нашай зборнай быў Андрэй Стаброўскі, на яго рахунку 19 ачкоў.

Наступны матч зборная Беларусі правядзе 24 лютага дома з камандай Партугаліі (Мінскі палац спорту, пачатак а 19-й гадзіне). У наступны раўнд з групы выходзяць дзве найлепшыя зборныя з чатырох.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.