Беларускія баскетбалісткі пазмагаюцца з Аргенцінай за пуцёўку на Алімпіяду

Беларускія баскетбалісткі пазмагаюцца з Аргенцінай за пуцёўку на Алімпіяду

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пазмагаецца за пуцёўку на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра з камандай Аргенціны. У французскім Нанце вызначыліся ўсе ўдзельнікі баскетбольнага міні-турніру за апошнюю пуцёўку на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра. У заключным паядынку за наўпроставы выхад на Гульні французская каманда разграміла Аргенціну — 90:53. Цяпер паўднёваамерыканская зборная стане саперніцай Беларусі.

Паўфінальны матч “суцяшальнага турніру” пройдзе 18 чэрвеня, пачатак у 20.30 па беларускім часе. Таксама ў міні-турніры згуляюць іншая пара паўфіналістаў — зборныя Паўднёвай Карэі і Кубы. Пасля ў фінале адбудзецца розыгрыш пуцёўкі ў Рыа.

Напярэдадні беларускі саступілі зборнай Кітая з лікам 70:84 і не змаглі адразу забяспечыць сабе допуск на Алімпіяду.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі