Беларускія барцы заваявалі 5 медалёў на турніры на прызы А. Мядзьведзя

5 медалёў - 3 "золата" і 2 "бронзы" - на рахунку беларускіх барцоў пасля двух дзён 39-га міжнароднага турніра па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзьведзя, які праходзіць у Мінску.
У мужчынскім турніры пераможцамі сталі Ўладзіслаў Андрэеў (вагавая катэгорыя да 55 кг) і бронзавы прызёр Алімпіяды-2008 Мурад Гайдараў (74 кг). "Бронзу" мінскага турніра заваявалі Вадзім Зайцаў (74 кг) і Алан Зыкаў (84 кг).

Яшчэ адзін медаль гаспадарам дастаўся ў жаночых спаборніцтвах. У катэгорыі да 55 кг "золата" выйграла Алена Філіпава. Нагадаем, у турніры ўдзельнічаюць больш за 270 спартсменаў з 24 краін свету. 

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі