Беларускія айцішнікі запісалі ролік у падтрымку PandaDoc

Беларускія айцішнікі запісалі ролік у падтрымку PandaDoc

Беларускія айцішнікі запісалі ролік у падтрымку кампаніі PandaDoc, якая трапіла пад ціск улады. 

"Нас называлі будучыняй Беларусі, а цяпер крадуць будучыню ў нас", — кажуць айцішнікі ў роліку.

Яны выступаюць супраць гвалту, які чыніцца ў краіне: "Мы не павінныя баяцца, што нас выкрадуць людзі ў балаклавах. На нашых вуліцах не павінна быць машын без нумарных знакаў".

На мінулым тыдні супрацоўнікі ДФР правялі ператрус у кампаніі PandaDoc і арыштавалі чатырох супрацоўнікаў. Гэта бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап

У кампаніі лічаць гэта палітычным пераследам. Заснавальнік і кіраўнік PandaDoc Мікіта Мікада крытыкаваў дзеянні беларускіх уладаў і прапанаваў дапамогу тым, хто вырашыць звольніццца з сілавых структураў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі