Беларускія апазіцыянеры вызнычылі крытэрыі сваёй эфектыўнасці

Сёння ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды правядзення Еўрапейскага маршу. На ёй узялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Па словах актывіста моладзевага крыла Партыі БНФ Франака Вячоркі, Еўрапейскі марш будзе самай масавай акцыяй апазіцыі за апошнія гады.
Еўрапейскі марш папярэдне плануецца на 14 або 21 кастрычніка. Плануецца падаць заяўку на правядзенне шляху па адным з цэнтральных праспектаў Мінска. Вынікам шляху будзе правядзенне масавага мітынгу. Плануецца, што гэта будзе самая масавая акцыя за апошнія гады.

Упершыню беларускія апазіцыянеры вызначылі крытэрыі эфектыўнасці акцыі.

Па выніках кампаніі 50% насельніцтва вялікіх гарадоў Беларусі павінна падтрымліваць прыняцце ўмоваў і прапановаў Еўрапейскага саюза, а таксама выступаць за інтэграцыю ў ЕС. Будзе замоўлена адмысловае грамадскае апытанне, і калі сапраўды палова насельніцтва выступіць за ЕС, значыцца кампанія дасягнула сваіх задач. Разам з тым, колькасць удзельнікаў маршу павінна быць не менш за 20 тысяч чалавек. Таксама поспехам будзе лічыцца выкананне ўладамі хаця б некалькі ўмоваў ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі