Беларускім вайскоўцам забаранілі паліць на хаду і трымаць рукі ў кішэнях

26 сакавіка ў Беларусі набыў моц указ №432 ад 4 верасня 2014 года. Ён унёс змены ў агульнавйсковыя статуты Узброеных Сіл, паведамляе БЕЛТА. У Мінабароны кажуць, што агульнавайсковыя статуты былі выдадзеныя ў 2001 годзе і за таго часу ў іх восем разоў уносіліся змены і дапаўненні.

Новая рэдакцыя статута забараняе вайскоўцам пры нашэнні формы трымаць рукі ў кішэнях, а таксама паліць на хаду і ў месцах, не прызначаных для гэтага. У папярэдняй рэдакцыі статута замест забароны вайскоўцам проста не рэкамендавалася гэта рабіць.

Акрамя таго, са статута ўнутранай службы выключаныя абмежаванні ў дачыненні да вайскоўцаў, якія не прынеслі прысягу. Раней іх было нельга прызначаць на вайсковыя пасады, накладаць на іх дысцыплінарны арышт, даваць звальненне з вайсковай часці. Змены тлумачацца тым, што сярод прызыўнікоў стала шмат юнакоў, якія з рэлігійных перакананняў адмаўляюцца прымаць вайсковую прысягу.

Фота — mil-forum.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі