Беларускіх заўзятараў з-за малых заробкаў не пускаюць у Лондан

Брытанскае консульства ў Мінску ў масавым парадку адмаўляе ў візах беларускім заўзятарам на матч паміж зборнымі Англіі і Беларусі, які адбудзецца 14 кастрычніка ў Лондане.
Фармальная прычына — малыя заробкі і маладосць заяўнікаў. Усё гэта, на думку консульскіх работнікаў, спрыяе таму, што людзі могуць папросту не вярнуцца дадому.

Адзін з “забракаваных” мінскіх заўзятараў расказаў, што з групы ў 12 чалавек адмовы атрымала палова. Пры гэтым людзі нясуць сур’ёзныя матэрыяльныя страты — аплачаныя квіткі коштам 300 долараў (у эквіваленце) вяртанню не падлягаюць, перадае “Радыё Свабода”.

Варта заўважыць, што летась у кастрычніку, падчас аналагічнага матчу ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 году, у Беларусь прыехалі больш за 3 тысячы брытанскіх заўзятараў.

Паказальна, што ў тым выпадку амбасада Беларусі ў Лондане пайшла на беспрэцэдэнтны крок, выдаўшы заўзятарам з туманнага Альбіёну візы бясплатна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі