Вы тут

Беларускі заваявалі два медалі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

Беларуская асацыяцыя гімнастыкі

Беларускія грацыі заваявалі два медалі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у партугальскім Порцімао. Нашым спартсменкам дасталіся дзве бронзавыя ўзнагароды.

Першы медаль узяла Аліна Гарноська ў індывідуальным мнагабор’і. Перамагла ў гэтай дысцыпліне расіянка Аляксандра Салдатава, а срэбра дасталася прадстаўніцы Італіі Мілене Бальдасары.

Другая бронза дасталася беларускай камандзе ў мнагабор'і групавых практыкаванняў. На першым месцы тут італьянкі, на другім —  японкі.

Удзел у турніры прымаюць болей за 100 спартсменак з 37 краінаў.