Беларускі студэнт збіраў грошы на лячэнне неіснуючай сястры

Ён з'яўляўся сябрам беларускага клуба BMW, пазнаёміўся з многімі яго ўдзельнікамі. У сярэдзіне лістапада студэнт на клубным форуме змясціў паведамленне пра тое, што яго сястры пагражае смяротная хвароба і на лячэнне патрэбныя грошы. Яму сталі дапамагаць і пералічваць сродкі. Пазней стала вядома, што ніякай хворай сястры ў хлопца няма. Да таго ж, высветлілася, што ён збіраў у сацыяльных сетках грошы на лячэнне дзяўчынкі, якая рэальна існавала, але да якой ён не мае ніякага дачынення.



Як інфармуе сайт onliner.by, каля 40 чалавек паспелі перадаць студэнту амаль 6 мільёнаў рублёў і прыкладна 2 тысячы долараў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі