Беларускі стэндап у 2023 годзе: што паглядзець

Сёлета ад Камісаранкі кантэнту па-беларуску ўжо не было

Сёлета ад Камісаранкі кантэнту па-беларуску ўжо не было / @rubanau_collage

2023 год не стаў прарыўным для беларускага стэндапу. Летась сваімі выступамі на беларускай мове падзяліліся Ідрак Мірзалізадэ і Слава Камісаранка, а таксама з’явіўся асобны ютуб-канал ад беларусаў са стэндапам на роднай мове — panstandup.

Сёлета ні ад Мірзалізадэ, ні ад Камісаранкі кантэнту па-беларуску ўжо не было. Праўда, Ідрак у інтэрв’ю Сашу Івуліну паабяцаў, што выступаў на беларускай мове будзе больш, але засяродзіцца ён на гэтым у 2024-м.

Ютуб-канал аб’яднання panstandup не абнаўляецца ўжо больш за тры месяцы. Мяркуючы з сацсетак яго ўдзельнікаў, комікі засяродзіліся на жывых выступах. Тым не менш шэраг відосаў са стэндапам сёлета яны паспелі выпусціць. Сабралі для вас самыя папулярныя з іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі