Беларускі самалёт у Паўднёвым Судане пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра

Беларускі самалёт у Паўднёвым Судане пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра

Беларускі самалёт у сталіцы Паўднёвага Судана пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра. Пра гэтае здарэнне ў горадзе Джуба паведамляе сайт avherald.com. Вядома, што Іл-76 выконвае палёты пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, перавозіць гуманітарныя грузы (харчаванне). Самалёт ішоў на пасадку ў складаных умовах надвор’я (ішоў моцны дождж), ён зачапіў дрэва і дах аднапавярховага будынка, у выніку чаго той разбурыўся. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, загінулая — 5-гадовая дзяўчынка. Ёсць і чацвёра пацярпелых. Таксама пацярпеў і іншы будынак.

Вядома, што Іл-76 здзейсніў аварыйную пасадку не ў Паўднёвым Судане, а на іншым аэрадроме — ва Угандзе. Экіпаж не пацярпеў. Вядома, што самалёт належыць кампаніі “Трансавіяэкспарт”, праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі