Беларускі рубель 27 траўня зноў аслабеў адносна трох асноўных валют

Беларускі рубель 27 траўня зноў аслабеў адносна трох асноўных валют

27 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША ўноў вырас — з 2,4020 да 2,4090 беларускага рубля. Павялічыўся і курс еўра — з 2,6260 да 2,6425 беларускага рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3935 беларускага (у аўторак — 3,3778).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,45%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі