Беларускі правакатар Юрый Комар працуе дальнабойшчыкам у польскай фірме

Юрый Комар / сацыяльныя сеткі
Юрый Комар / сацыяльныя сеткі

Юрый Комар, які ў чат-рулетцы правакуе беларусаў на выказванні супраць улады, а потым здае іх сілавікам, працуе дальнабойшчыкам у польскай фірме AZONIK Sp. z o.o. Яна зарэгістраваная ў Беластоку. Гэта высветлілі экс-сілавікі з BYPOL.

Комар без праблем ездзіць з Беларусі, Кітая, Расіі у краіны Еўрасаюза.

Як сцвярджае BYPOL, долямі ў фірме, на якую ён працуе, валодаюць беларускія і расійскія бізнесоўцы.

BYPOL абяцае перадаць усю інфармацыю польскім праваахоўным органам, "а таксама іншым зацікаўленым асобам, для ўключэння вышэйзгаданых грамадзян у санкцыйныя спісы і недапушчэння наведвання Комаром Ю.А. краінаў ЕС".

Раней паведамлялася, што некалькіх чалавек у Беларусі затрымалі пасля размоваў з Комарам у чат-рулетцы. Ён называўся ўкраінцам і правакаваў суразмоўцаў выказаць словы падтрымкі Украіне і асудзіць дзеянні мінскага рэжыму. Потым ролікі з гэтымі выказваннямі ён публікаваў на сваім канале, што вяло да затрымання людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі