Беларускі пасол сустрэўся з кіраўніком акупаванай Запарожскай вобласці

Баліцкі і Круты

Баліцкі і Круты / BalitskyEV

"Кіраўнік" акупаванай часткі Запарожкай вобласці Яўген Баліцкі пахваліўся сустрэчай з паслом Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым і заявіў аб "перспектывах для супрацоўніцтва", піша reform.by.

"Рэспубліка Беларусь з першых дзён працягнула руку дапамогі і падтрымкі Запарожкай вобласці, мы супрацоўнічаем у розных напрамках: у культуры, спорце, турызме, эканоміцы. Нашы спартсмены прымаюць удзел у вялікіх спаборніцтвах у Рэспубліцы Беларусь, і ў Дзень Перамогі дэлегацыя Запарожкай вобласці ішла ў "Несмяротным палку" па вуліцах гераічнага Брэста. І будзем працягваць і нарошчваць супрацоўніцтва. Вялікая падзяка братэрскаму беларускаму народу за падтрымку і дапамогу, у нас вялікія перспектывы для супрацоўніцтва, і мы будзем умацоўваць і ўзмацняць узаемадзеянне", — напісаў ён у Telegram.

Ва Украіне Баліцкі завочна прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі